Сбросить

Концерт проекта "Народный альбом" 16.12.2020 в 20:00

16.12.2020 20:00

До мероприятия осталось:

Прайм Холл, Минск, пр-т Победителей, 65

Стоимость билетов:

45.00 р. 55.00 р.

Примерное количество доступных билетов: 112

Продажа билетов на мероприятие завершена

Перенос концерта с 16 апреля на 16 декабря 2020г.! Билеты купленные ранее - действительны на новую дату. За подробностями и возвратам билетов просим обращаться к организатору у +375(33)655-55-96

Акуніцеся ў атмасферу беларускага мястэчка 30-х гадоў з «Народным альбомам»!

Як гэта быць «пад прыгнётам панскім» альбо «чакаць на рускія танкі», кахаць кантрабандыста ці быць шпіёнам? Героі самага народнага мюзікла сучаснай Беларусі – «Народнага альбому» – чакаюць вас 16 красавіка ў канцэртнай залі «Prime Hall», каб праспяваць гісторыю Беларусі 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

«Народны альбом» – гэта супольны музычны праект вядомых беларускіх музыкаў, у якім завершаваў жыццё звычайных жыхароў Заходняй Беларусі паэт Міхал Анемпадыстаў. Канцэрт-мюзікл атрымліваў «Рок-карону», дзесяць гадоў быў пад забаронай у Беларусі і гучна вярнуўся на вялікую сцэну спачатку ў залі Падляскай оперы ў Беластоку, а затым 20-годдзе праекту аншлагам адзначылі ў Мінску.

Шоу мусіць працягвацца, а таму запрашаем у Prime Hall заспяваць разам з артыстамі хіты «Край ты, мой край», «Кантрабандыст», «Паляўнічы, ты мой, паляўнічы», трылогію пра Казіка і Юзіка, а таксама на біс выклікаць «Простыя словы».

16 красавіка ствараць атмасферу беларускага мястэчка 30-х гадоў на сцэне будуць вядомыя беларускія музыкі: Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Кася Камоцкая, гурт «Яблочный Чай»; квартэт «Aquarelle quartet» ды іншыя музыкі.

Канцэрт-падзея пачнецца а 20-й гадзіне ў «PRIME HАLL» (Мінск  пр. Пераможцаў, 65).

РАССКАЗАТЬ ДРУЗЬЯМ